Гісторык: Міжваенная Польшча ўспрымала «тутэйшасць» палешукоў як першы крок да паланізацыі

Гісторык: Міжваенная Польшча ўспрымала «тутэйшасць» палешукоў як першы крок да паланізацыі

У пачатку верасня былі абвешчаныя лаўрэаты Прэміі імя Ядвігі і Збігнева Крушэўскіх, якая прысуджаецца Студыюмам Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта за найлепшыя доктарскія даследаванні, прысвечаныя праблематыцы польскіх межаў у ХХ стагоддзі. Сёлета галоўную ўзнагароду атрымаў Павел Абламскі за доктарскую дысертацыю «Нацыянальная палітыка польскай дзяржавы на Палессі ў 1921–1939 гадах». Цяпер навуковец працуе ў Сілезскім універсітэце. Прэмія фінансуецца прафесарам Збігневам Энтані Крушэўскім, які шмат гадоў быў звязаны з Універсітэтам Тэхаса ў Эль-Паса і Варшаўскім універсітэтам. Беларуская служба паразмаўляла з аўтарам пра тое, чаму Заходняе Палессе стала аб’ектам яго навуковага зацікаўлення, як фармаваліся нацыянальныя праекты ў рэгіёне і як польская дзяржава ўспрымала мясцовае насельніцтва.

Wszystkie odcinki

Polecane