Polskie Radio dla Zagranicy
Гісторык: У 1939 спрэчка двух украінцаў прадвызначыла далучэнне Заходняга Палесся да БССР
Заходняе Палессе ў 1920–30-я гады — тэрыторыя, дзе польскія ўлады імкнуліся сфарміраваць лаяльнае да Варшавы насельніцтва праз палітыку паланізацыі. Рэгіён меў сваю спецыфіку: слабая інфраструктура, позняе фармаванне нацыянальнай самасвядомасці, змяшэнне культурных уплываў з усходу і захаду. У гэтым рэгіёне беларуская ідэнтычнасць канкуравала з украінскімі і расійскімі ўплывамі, а польскія ўлады спадзяваліся на «натуральную» паланізацыю «тутэйшых». З цягам часу ў Варшаве пачалі разумець, што асіміляцыя не адбываецца сама сабой, і перайшлі да больш жорсткага кантролю над школамі, асветніцкімі арганізацыямі, культурай. У гэтых умовах беларускі рух спрабаваў знайсці формы самавыяўлення і змагання за мову і культуру. Пра сітуацыю на Палессі 90 гадоў таму распавёў гісторык Сілезскага ўніверсітэта Павел Абламскі, аўтар манаграфіі «Нацыянальная палітыка польскай дзяржавы на Палессі ў 1921–1939 гадах».
Wszystkie odcinki