Караліна Падруцкая — полька, якая 15 гадоў даследуе спеў беларускага Палесся

Караліна Падруцкая — полька, якая 15 гадоў даследуе спеў беларускага Палесся

Караліна Падруцкая — спявачка, педагог, культуролаг, вучаніца вясковых музыкаў. Вось ужо больш за 15 гадоў яна займаецца традыцыйным спевам, даследуючы тонкасці музычнай традыцыі Мазоўша, Украіны і Беларусі. Яна з'яўляецца ўдзельніцай гурта Z Lasu, які выконвае песні ўкраінскага і беларускага Палесся, а таксама грае на бубне і спявае ў «Капэлі Дораша». Свае веды і практычныя навыкі яна атрымлівала падчас этнаграфічных экспедыцый ва Украіне, Расіі, Беларусі (у тым ліку разам з беларускім Студэнцкім этнаграфічным таварыствам), а таксама праз удзел у музычна-тэатральных праектах і шматлікіх майстар-класах.

Wszystkie odcinki

Polecane