Магія грамадзянскіх метэастанцый – дапамога ў лакальным планаванні, аналізе, навукоўцам, і карысць для жыхароў
Магія грамадзянскіх метэастанцый – дапамога ў лакальным планаванні, аналізе, навукоўцам, і карысць для жыхароў
Навука побач з табой

Polskie Radio dla Zagranicy

Магія грамадзянскіх метэастанцый – дапамога ў лакальным планаванні, аналізе, навукоўцам, і карысць для жыхароў

У Сеціве ёсць сайты з прагнозам надвор’я, якія папярэджваюць пра дождж, снег, мароз з верагоднасцю да 80%, нават раяць, калі лепш не выходзіць на вуліцу. Навошта яшчэ ставіць сваю метэастанцыю? Уявіце: вы жывяце ў Варшаве. Сайт піша «лёгкі снег», а ў вас пад вокнамі сапраўдная завіруха і сумёты па калена. Ці наадварот — прагноз абяцае моцны мароз, а ў вашым раёне значна цяплей. Гэта таму, што дадзеныя надвор’я часта асераднёныя і не паказваюць, што адбываецца на канкрэтнай вуліцы. І тут у гульню ўступаюць грамадзянскія метэаагенты  — людзі, якія ўсталёўваюць метэастанцыі ў дварах, на балконах, на дахах. Метэаагенты дапаўняюць афіцыйную сетку надвор’я звесткамі з тых месцаў, якія яна не ахоплівае. Яны даюць інфармацыю пра рэальны стан надвор’я: тэмпературу, ападкі, галалёд. Гэта карысна для жыхароў, гарадской адміністрацыі і нават вучоных. Такія станцыі існуюць у многіх краінах і аб’ядноўваюцца ў сеткі. Напрыклад, у Еўропе і ЗША людзі дзеляцца дадзенымі праз платформы кшталту Weather Underground. Калі ў вашым раёне пачынаецца моцны снегапад ці рэзкае пахаладан

Wszystkie odcinki

Polecane