Polskie Radio dla Zagranicy
Можам разам рабіць навуку! Свет навукі адкрываецца на удзел звычайных грамадзян
У масавай культуры навука ды навукоўцы маюць свае стэрэатыпнае прадстаўленне – гэта або млявы ды негаваркі разумнік працаголік без сям'і і дзяцей, сяброў і хобі за выключэннем навукі, або шалёны вар'ят, які апантана распрацоўвае небяспечныя тэхналогіі. Гледзячы на тэндэнцыі апошніх гадоў, гэтае прадстаўленне можна спакойна назваць састарэлым. Навука за апошнія гады, асабліва дакладныя галіны, даволі моцна адкрылася на грамадства. Удзел звычайных грамадзян, у якасці добраахвотных памочнікаў для вучоных, стаў паўсядзённасцю. Гэта нават мае сваю назву - грамадзянская навука. Пры гэтым у рамках такіх даследаванняў валанцёры супрацоўнічаюць з прафесійнымі даследчыкамі. Гэта важны момант. Чаму тлумачыць эколаг і навуковец з Фонду «Неруш Натура» Уладзімір Зуеў.
Wszystkie odcinki